Парламент Косава прагаласаваў за стварэнне рэгулярнай цяжкаўзброенай арміі сілай пяць тысяч чалавек, нягледзячы на ​​тое, што такая мера, па словах прэм'ер-міністра Сербіі Аны Брнабіч, можа справакаваць ваеннае ўварванне з боку Бялграда, паведамляе Reuters.

Гэта рашэнне падтрымалі 105 з 120 дэпутатаў парламента. Галасаванне байкатавалі прадстаўнікі сербскай меншасці рэспублікі — на іх думку, армія дапаможа уладам Косава выціснуць рэшткі сербскага насельніцтва.

Стварэнне косаўскай арміі асудзілі ў НАТА. «Мне шкада, што гэтае рашэнне было прынята, нягледзячы на ​​занепакоенасць НАТА, — заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг. — Паўночнаатлантычны Альянс перагледзіць узровень супрацоўніцтва з Сіламі бяспекі Косава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0