Фота Shutterstock.

Фота Shutterstock.

Навукоўцы даказалі: спажыванне малочных прадуктаў станоўча ўплывае на якасць харчавання. Ад яго, у сваю чаргу, шмат у чым залежыць стан здароўя чалавека.

Паводле ацэнак экспертаў, сярэднестатыстычны жыхар Беларусі за год з'ядае і выпівае малочных прадуктаў практычна на траціну менш за шараговага еўрапейца. І хоць спажыванне «малочкі» ў краіне штогод расце, адставанне ад нормы ўсё яшчэ заўважнае.

«Малочныя прадукты — важны складнік правільнага харчавання. Яны павінны быць у рацыёне кожнага чалавека, бо гэта самы просты і смачны спосаб зрабіць харчаванне збалансаваным. Пажадана спажываць у тым ці іншым выглядзе каля літра малака ў дзень», — кажа дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі Аляксей Меляшчэня.

Змяніць сітуацыю дапаможа кансалідацыя намаганняў сям'і, медыкаў, школ, дашкольных устаноў і сацыяльных ініцыятыў бізнэсу па папулярызацыі здаровага харчавання, лічаць у кампаніі «Савушкаў прадукт». Іх «Малочная акадэмія» ў Мінску ўжо вучыла школьнікаў, як атрымліваць ад ежы не толькі задавальненне, але і карысць.

Станоўчы ўплыў дастатковага спажывання малака быў даказаны яшчэ адным праектам кампаніі — «Школьнае малако», які праводзіўся на базе пачатковых школ Мінска.

Вынікі рэгулярных медыцынскіх абследаванняў паказалі, што ў мінскіх школьнікаў, у штодзённым рацыёне якіх былі кісламалочныя прадукты, практычна на 30% знізілася частата прастудных захворванняў, а ў дзяцей, якія ўсё ж прастуджваюцца, перыяд выздараўлення скараціўся на 30—40%.

Карысць малочных прадуктаў пацвердзіла і даследаванне Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі. Спецыялісты вывучалі ўплыў на арганізм ёгуртаў з біфідабактэрыямі (на прыкладзе лінейкі «Аптымаль») і ультрапастэрызаванага малака «Савушкаў». Высветлілася, што апошняе станоўча ўплывае на ўмацаванне сардэчнай мышцы, тады як ёгурты дапамагаюць у нармалізацыі працы страўнікава-кішачнага тракту, што аказвае станоўчы ўплыў і на ўмацаванне імунітэту.

Павысіць цікавасць беларусаў да малака імкнецца не толькі дзяржава, але і вытворцы. У прыватнасці, у краіне дзейнічае доўгатэрміновая праграма «Савушкаў прадукт за здароўе нацыі». Кожны год вытворца рэалізуе розныя праекты і мерапрыемствы для дарослых і дзяцей.

«Калі людзі старэйшага ўзросту разумеюць важнасць малочных прадуктаў, то моладзь часта проста не задумваецца пра якасць харчавання. Аднак паступова стаўленне змяняецца — малочныя прадукты становяцца моднымі, — адзначыла намесніца гендырэктара кампаніі «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна. — Усё больш студэнтаў і школьнікаў аддаюць перавагу бутэлечцы ёгурта, а не газіроўцы. Ідэі здаровага харчавання атрымліваюць шырокае развіццё сярод моладзі. Так што праца, якую праводзяць дзяржава, вытворцы і дыетолагі, дае свае вынікі».

«Малочную акадэмію» ў Мінску скончылі сотні падлеткаў, якім дапамаглі клапаціцца пра здароўе і правільна харчавацца. Школьнікі даведаліся пра ролю малочных прадуктаў у штодзённым спажыванні і спосабы пазбегнуць праблем з абменам рэчываў. Майстар-класы праводзілі лёгкаатлетка Аліна Талай, блогерка Ганна Бонд, шэф-кухарка Таццяна Назарук. Школьнікам гатавалі малочныя сняданкі, прапаноўвалі замацаваць веды ў інтэлектуальных гульнях і здаволіць голад на «малочнай станцыі падзарадкі».

Кіраўніцтва гімназій задаволена вынікамі. «Фармат «Малочнай акадэміі» зразумелы моладзі і падабаецца ёй. Мабыць, адно такое мерапрыемства па эфектыўнасці можа замяніць усё тое, што за апошнія 9—10 гадоў спрабавалі данесці на класных гадзінах, распавядаючы пра важнасць здаровага ладу жыцця», — адзначыла дырэктар гімназіі №11 Мінска Вольга Бойка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?