Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дае права атрымаць у бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак на Далёкім Усходзе замежнікам. Прэтэндаваць на зямельныя ўчасткі змогуць удзельнікі дзяржаўнай праграмы па аказанні садзейнічання добраахвотнаму перасяленню ў Расію суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, у першую чаргу з краін былога СССР, у тым ліку Беларусі.

Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Згодна з дакументам участак можа перайсці ва ўласнасць ўдзельніку дзяржаўнай праграмы пасля атрымання грамадзянства Расіі.

Згодна з законам аб «далёкаўсходнім гектары» кожны грамадзянін Расіі можа адзін раз атрымаць у бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак на Далёкім Усходзе. Плошча ўчастка не можа перавышаць 1 гектар на чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0