14 студзеня ў 19.47 у міліцыю патэлефанаваў 24-гадовы бабруйчанін і паведаміў, што ў вёсцы Сычкава, дзе ў яго дача, ён затрымаў незнаёмага падазронага маладога чалавека, які нюхаў клей і паводзіў сябе неадэкватна. Супрацоўнікі РАУС выехалі на месца, паведамляе «Вячэрні Бабруйск».

Падазронага мужчыну даставілі ў аддзел. Высветлілася, што затрыманы — 27-гадовы жыхар Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Паводле яго слоў, ён на спадарожных машынах даехаў з Гомеля да Жлобіна, затым да Бабруйска і Сычкава. Далей ён хацеў таксама на спадарожнай машыне дабрацца да Мінска, дзе планаваў шукаць працу. У хлопца знайшлі пакет, у якім захаваўся пах клею. У мужчыны ўзялі біялагічныя матэрыялы на экспертызу, каб высветліць, ці знаходзіўся ён у стане таксічнага ап'янення. Калі гэта пацвердзіцца, то супраць яго могуць распачаць крымінальную справу па артыкуле 328-2 (Спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы або знаходжанне на працы ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў).

Раней малады чалавек ужо прыцягваўся да адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы «пад кайфам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0