У канцы 2017 года мінская гарадская рада экспертаў не дазволіла ўкраінскаму мастаку намаляваць мурал у горадзе. Такім малюнкам планавалі распісаць сцяну дома на Магілёўскай, 16. У выніку мастак рэалізаваў гэты праект у Тбілісі, паведамляе ў фэйсбуку кампанія Signal project, якая рыхтавала гэты мурал для Мінска.

Асноўная ідэя гэтага мурала — неабходнасць знайсці баланс у непрадказальным жыцці. Маладая кволая дзяўчына спрабуе ўтрымацца на кучы хаатычна раскіданых крэслаў, што адлюстроўвае ўнутраную гармонію чалавека.

Эскіз ствараўся адмыслова для Мінска ў межах праекта urbanmyths. І нават мадэль — беларуска. Але на некалькіх пасяджэннях Мінскай гарадской мастацка-экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве эскіз не быў зацверджаны.

«Таксама мы спрабавалі ўзгадніць гэтую работу ў шэрагу раённых адміністрацый, але паўсюль нам раілі рабіць «нешта больш пазітыўнае». Маўляў, гэты эскіз «занадта трывожны» і нясе няправільны падтэкст»,

— паведамляе Signal project.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0