Фото Юлі Бахір, vk.com

Фото Юлі Бахір, vk.com

У Браславе адзін і той жа рэйсавы гарадскі аўтобус тройчы за дзень 18 студзеня стаў удзельнікам ДТЗ, паведамляе «Браслаўская звязда» са спасылкай на аддзел ДАІ Браслаўскага РАУС.

Раніцай, каля 7.30, пасля высадкі пасажыраў на прыпынку, аўтобус пачынаў рух, але кіроўца не заўважыў аўтамабіль «Рэно», які аб'язджае яго. Абодва транспартных сродкі атрымалі нязначныя пашкоджанні.

А 15-й гадзіне ва ўмовах галалёдзіцы аўтамабіль «Таёта», які выязджаў з пабочнай дарогі, не паспеў затармазіць і «заехаў» у заднюю частку аўтобуса.

Калі ўдзельнікі ДТЗ чакалі супрацоўнікаў ДАІ, з аўтобусам (па той жа схеме, як і папярэдні аўтамабіль) сутыкнуўся яшчэ і «Фольксваген». А супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі праз некалькі хвілін, зафіксавалі на месцы ўжо два ДТЗ.

У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць больш уважлівымі адзін да аднаго. Вытрымліваць хуткасны рэжым і дыстанцыю, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, а таксама рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0