Расійскі тэлепрапагандыст Уладзімір Салаўёў у размове з The Insider заявіў, што не парушыў ніякіх законаў пры куплі вілы на возеры Кома ў Італіі. Так ён пракаментаваў расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

«Слухайце, гэта анекдот сабачы. Хоча расследаваць — хай расследуе замежную ўласнасць, пачынаючы ад Волкава, заканчваючы супрацоўнікамі «Эхо Москвы». Я не дзяржаўны службовец, ніякіх законаў не парушаў. Захочацца купіць дзе-небудзь яшчэ — дзе-небудзь яшчэ куплю. Падаткі плачу, сродкі дазваляюць. Зарабляю шмат, атрымліваю вялікае задавальненне ад таго, што мае праграмы прыносяць грошы тэлеканалу «Расія»», — сказаў Салаўёў.

Чытайце таксама:

У расійскага тэлепрапагандыста знайшлі яшчэ адну вілу ў Італіі ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0