Услед за ЗША, Канада, Бразілія, Калумбія, Перу, Аргенціна, Эквадор і Парагвай прызналі кіраўніка парламента Гуайдо в.а. прэзідэнта Венесуэлы, паведамляюць міжнародныя СМІ.
У той жа час Расія і Мексіка працягваюць лічыць прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласа Мадура.
35-гадовы Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, каб спыніць узурпацыю ўлады Нікаласам Мадура. У сваю чаргу, Мадура пэўны час таму абмежаваў паўнамоцтвы парламента, замяніўшы яго марыянеткавым Устаноўчым сходам.
Абодва бакі канфлікту звярнуліся да арміі з заклікам падтрымаць іх.
Мадура перамог на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года, атрымаўшы 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы 46%. Нацыянальная асамблея (парламент) абвінаваціў палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Праз канфлікт з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу 10 студзеня не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.