Былому начальніку Генеральнага штаба Украіны Уладзіміру Заману паведамілі пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе.

Заману падазраюць у змяншэнні асабовага складу баяздольных вайскоўцаў і расфарміраванні вайсковых часцей.

Яго дзеянні нібыта пазбавілі дзяржаву супрацьпаветранай абароны.

Паведамляецца, што ў 2013 годзе Замана скараціў войскі амаль на 17 тысяч чалавек і больш за 70 вайсковых часцей.

Таксама экс-начальнік Генштаба ў пачатку 2014 года не прывёў войскі ў баявую гатоўнасць напярэдадні расійскай агрэсіі, нібыта ведаючы пра тое, што яна плануецца.

Былы чыноўнік падпарадкаваў некаторыя баяздольныя вайсковыя часці, якія нібыта маглі адбіць агрэсію, кіраўніку Ваенна-марскіх сіл. Следства лічыць, што гэта дапамагло Расіі захапіць Крым.

Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Заманы былі скарочаныя ваенныя камісарыяты, што перашкаджала мабілізацыі.

Вайсковая пракуратура разам са Службай бяспекі Украіны затрымалі Заману.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?