Амерыканскія вайскоўцы хочуць будаваць тактычныя тунэлі на полі бою. Распрацоўкай тэхналогіі, якая дазваляе хутка ўзводзіць такія збудаванні, зоймецца Дэпартамент перспектыўных даследаванняў Пентагона (DARPA), піша ў артыкуле для часопіса The National Interest аналітык Майкл Пек.

Фота: DARPA, twitter.com

Фота: DARPA, twitter.com

У многіх рэгіёнах, дзе прысутнічаюць войскі ЗША, тэрарысты выкарыстоўваюць тунэлі для скрытага перамяшчэння. Прааналізаваўшы гэтую тактыку, амерыканскія вайскоўцы палічылі яе эфектыўнай. Мяркуецца, што тунэлі дазволяць амерыканскім войскам не выкарыстоўваць уразлівыя лініі забеспячэння перадавых баз. Тунэлі дадаюць новае вымярэнне — падземнае — для вядзення баявых аперацый.

На першую стадыю рэалізацыі праекта спатрэбіцца каля адзінаццаці мільёнаў даляраў. Гэтыя грошы патрэбныя для ацэнкі эфектыўнасці метадаў бурэння і пракладання тунэляў, каб вызначыць аптымальную глыбіню, шырыню і іншыя параметры падземных збудаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?