Напярэдадні Дня жанчын Мінскі заапарк прапануе паўдзельнічаць у конкурсе «Прыгажосць - страшная сіла», пішуць «Мінск-Навіны».

Для ўдзелу ў конкурсе трэба з 1 па 10 сакавіка падпісацца на старонку заапарка ва Укантакце ці на акаунт у Instagram, зрабіць фота жонкі, сяброўкі, сваячкі або проста знаёмай, падпісаць, на каго з насельнікаў заапарка яна падобная, і размясціць фота ў альбом «Прыгажосць - страшная сіла» ва Укантакце або з хэштэгам #zookrasa у Instagram.

petpop.cc

petpop.cc

Вынікі будуць падведзеныя 11 сакавіка. Пераможца атрымае запрашальны квіток у заапарк на дваіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0