У Асіповічах 18-гадовы хлопец парэзаў шыны 14 аўтамабіляў, паведамляе МУС.

Раніцай 5 сакавіка ў Асіповіцкі РАУС паступіла 14 аднатыпных заяў. Жыхары райцэнтра скардзіліся на тое, што ўначы зламыснікі парэзалі колы іхніх машын.

На працягу сутак выйшлі на падазраванага — 18-гадовага мясцовага жыхара. Аператыўнікі затрымалі хлопца. Ён растлумачыў, што напярэдадні выпіваў у кампаніі аднадумцаў, а затым пахуліганіў.

Цяпер падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0