«Унікальны будаўнічы праект» дапаможа спыніць разбурэнне езуіцкага касцёла ў Мсціславе — паведаміў канал «Беларусь 1». У будынку з'явіцца металічная апора. Такую тэхналогію паспяхова апрабавалі на аднаўленні некалькіх храмаў Беларусі.

Выратавальныя работы на езуіцкім касцёле ў Мсціславе. Фота: Дзяніс Касцюкевіч.

Выратавальныя работы на езуіцкім касцёле ў Мсціславе. Фота: Дзяніс Касцюкевіч.

Мантаж гэтай апоры ўжо пачаўся. Яна будзе падтрымліваць апорныя канструкцыі будынка.

На месцы абвальвання калоны ў прасценку таксама ўсталююць ўзмацненне за кошт металічных стоек. Новую калону адзенуць у бетон.

Вось што Віталь Шматаў, намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама, паведаміў тэлеканалу: «Працы на аб'екце працягваюцца. Я думаю, у найбліжэйшыя некалькі месяцаў скончацца працы па зняцці аварыйнасці, і далей будуць працягвацца работы па кансервацыі аб'екта. Каб у найбліжэйшы час можна было пусціць дзяцей у бліжэйшыя будынкі. А таксама турысты, каб маглі падысці да будынка, паглядзець».

Езуіцкі касцёл арханёла Міхаіла ў Мсціславе — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Храм пачаў разбурацца даўно. Улетку 2017 калона і аркі са скляпеннем, якія яна трымала, абрынуліся з-за таго, што няма даху. Праз 2 месяцы развалілася частка сцяны. Будынак экстрана абгарадзілі. У суседняй школе мастацтваў спынілі заняткі.

Грамадскія актывісты і журналісты заклікалі ўлады захаваць гістарычную спадчыну. Міністэрства культуры Беларусі падрыхтавала пералік першачарговых мер. Пачаўся збор сродкаў і практычна «выратавальная аперацыя» на аб'екце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?