У запрашэнні кампанія не раскрыла асноўную сутнасць мерапрыемства, аднак, па дадзеных крыніц Reuters, на прэзентацыі чакаецца паказ новага тэле- і відэасэрвісу. Крыніцы ўдакладнілі, што Apple мае намер у красавіку гэтага года запусціць фірмовы відэасэрвіс, які, верагодна, будзе ўключаць ТБ-падпіску.

Як паведаміла агенцтва, кампанія ўжо даўно намякае на новы сэрвіс, трацячы $ 2 млрд у Галівудзе на вытворчасць уласнага кантэнту і на кантракты з сусветнымі зоркамі. Крыніцы Reuters заявілі, што з дапамогай відэасэрвісу Apple таксама зможа перапрадаваць падпіскі на кантэнт тэлерадыёсеткі CBS, медыякангламерата Viacom і канала Starz, які ўваходзіць у медыякампанію Lions Gate Entertainment Corp.

Чакаецца, што новы ТБ - і відэасэрвіс будзе запушчаны ва ўсім свеце і створыць канкурэнцыю Netflix і Amazon.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0