Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Самым багатым жыхаром сталіцы Вялікабрытаніі з'яўляецца заснавальнік «Альфа-груп» Міхаіл Фрыдман — яго агульныя даходы складаюць 15 мільярдаў даляраў. Пра гэта гаворыцца ў рэйтынгу часопіса Forbes, які назваў дзесяць гарадоў з найбольшай колькасцю найбагацейшых людзей планеты.

Лондан заняў у спісе пятае месца. У горадзе пражываюць 55 мільярдэраў, іх сукупныя даходы ацэньваюцца ў 226 мільярдаў даляраў. Раней некалькі гадоў запар самым багатым жыхаром брытанскай сталіцы лічыўся выхадзец з СССР, уладальнік Access Industries Леанард Блаватнік. Цяпер ён пражывае ў Нью-Ёрку.

Першае месца ў рэйтынгу Forbes заняў Нью-Ёрк (84 мільярдэры, 469,7 мільярда даляраў). Самы багаты жыхар горада — былы мэр Майкл Блумберг (55,5 мільярда даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0