Фота са старонкі Мбапэ ў фэйсбуку
Паводле інфармацыі France Football, мадрыдскі клуб мае намер у найбліжэйшы час уступіць у актыўныя перамовы наконт форварда ПСЖ Кіліяна Мбапэ і прапанаваць за яго 280 мільёнаў еўра.
У яго трансферы зацікаўлены і прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс, і галоўны трэнер каманды Зінедзін Зідан. Паведамлялася, што «Рэал» зрабіў яго сваім галоўным трансферам на лета, піша sports.ru
Калі Мбапэ пяройдзе ў «Рэал», гэта будзе рэкордны трансфер у гісторыі футбола. Ён перайшоў у ПСЖ з «Манака» за 180 млн еўра, трансфер Неймара з «Барселоны» ў парыжскі клуб склаў 220 млн еўра.
0
0
0
0
0
0