У гэтым годзе чэмпіянат Беларусі па амерыканскім футболе для мінскіх «Літвінаў» распачынаецца з матча супраць брэсцкіх «Вартавых». Але першы матч у сезоне каманда згуляе з піцерскім «Паўночным легіёнам». Гульня адбудзецца 14 красавіка ў Мінску на стадыёне САК «Алiмпiйскi» ў межах Усходнееўрапейскай суперлігі.

Мікалай Ясковіч.

Мікалай Ясковіч.

Трэнер Аляксандр Куксо. 

Трэнер Аляксандр Куксо. 

Трэнер Litwins Аляксандр Куксо адзначае, што цяпер каманда адпрацоўвае камбінацыі і ўзаемадзеянні гульцоў. «Літвінам» трэба развівацца праз гульні з моцнымі супернікамі, а таму неабходна надаваць большую ўвагу гульням з такімі візаві.

У сваю чаргу квотэрбэк Мікалай Ясковіч гаворыць пра важнасць бягучага сезону з пункту гледжання колькасці й якасці гульняў:

— Мы ўдзельнічаем у двух турнірах, мажліва ў трох, — кажа капітан каманды нападзення. — Пры некаторых раскладах у нас можа быць больш за 15 гульняў у 2019 годзе. Гэта выдатная магчымасць праявіць сябе, паказаць усё, што напрацоўвалі ў міжсезонні і цяпер.

Прадстаўнікі «Літвінаў» гавораць пра канкурэнтаў стрымана, не аддаюць перавагу якому-небудзь суперніку, як больш моцнаму. Каманда ў бягучы момант надае найбольшую ўвагу асобаснаму росту. «Літвіны» праводзяць узмоцненыя трэніроўкі сумесна з іншымі прадстаўнікамі спорту, запрашаюць на іх усіх, хто толькі жадае, шукаюць новых гульцоў праз сацсеткі, матывуюць сябе толькі на перамогу.

Расклад у сезоне такі: мінімум тры гульні ў групавым этапе чэмпіянату Беларусі і мінімум шэсць гульняў ва Усходнееўрапейскай суперлізе. Калі «Літвіны» здолеюць перамагчы супернікаў, то згуляюць яшчэ па тры гульні ў двух турнірах і адну — з пераможцам польскай Топлігі.

Litwins былі заснаваныя ў 2010-м годзе. Першы сур’ёзны турнір, у якім каманда ўзяла першае месца, — Усходняя ліга амерыканскага футбола — 2014, а летась яны перамаглі ў чэмпіянаце Беларусі і ў Кантынентальнай футбольнай лізе.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0