Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Форвард французскага «Ліёна» і зборнай Нарвегіі Ада Хегерберг зарабляе ў 325 разоў менш за аргенцінскага форварда каталонскай «Барселоны» Ліянэля Мэсі. Пра гэта паведамляе France Football.

Па інфармацыі выдання, гадавы аклад Хегерберг складае 400 тысяч еўра, у той час як Месі атрымлівае 130 мільёнаў еўра. Пры гэтым яны з'яўляюцца самымі высокааплатнымі футбалісткай і футбалістам планеты.

У пяцёрку самых высокааплатных футбалістаў акрамя Мэсі ўвайшлі форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду (113 мільёнаў еўра), форвард ПСЖ Неймар (91,5 мільёна еўра), Антуан Грызман з «Атлетыка» (44 мільёны еўра) і Гарэт Бэйл з «Рэала» (40,2 мільёна еўра).

Самымі высокааплатнымі футбалісткамі пасля Хегерберг з'яўляюцца яе аднаклубніцы Амандзіна Хенры (360 тысяч еўра) і Вэндзі Рэнар (348 тысяч еўра), а таксама Карлі Лойд з «Скай Блу» (345 тысяч еўра) і Марта, якая выступае за «Арланда» (340 тысяч еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0