Піша Юры Чавусаў.

Канфігурацыя партыйнай сістэмы беларускай апазіцыі ў сваёй аснове была вызначаная ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Перыяд шпаркага павелічэння колькасці партыяў у нядоўгі час парламенцкай дэмакратыі змяніўся перыядам аўтарытарнага непартыйнага кіравання ў другой палове 90-х. Паступовае адсоўванне партыяў ад прадстаўнічай улады і дзяржаўнага кіраваня закансервавала партыйную эліту і абумовіла ейны нягнуткі характар, у тым ліку захаваўшы некаторыя традыцыі і нормы ўнуртыпартыйнага жыцця, якія цяпер падаюцца дзіўнымі і досыць архаічнымі. Цяперашняя структура апазіцыі нязначна адрозніваецца ад той, што была аформлена напрыканцы 90-х, калі адбылося вымушанае, але натуральнае яднанне ўсіх апанентаў дзеючага прэзідэнта ў агульным лагеры «пазасістэмнай апазіцыі». З таго часу аб’яднаная апазіцыя фігуруе ў палітычнай прасторы пад рознымі назвамі (цяпер гэта АДС), але мала мяняецца па сутнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?