Фота Дзмітрыя Якубовіча
У канцы красавіка ў Мінску загучалі салаўіныя песні, паведамілі «Мінск-Навінам» у грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Аб прылёце пявучых птушак у сталіцу сведчыць інтэрактыўная салаўіная карта на сайце АПБ. Першай салаўя ў раёне вул. Нававіленскай 27 красавіка ў 20:30 пачула мінчанка Ганна, якая і зафіксавала гэты факт на карце. 30 красавіка ў 6 гадзін раніцы салаўіны канцэрт прагучаў на вул. Ціміразева. Птушыныя салісты заўважаныя ужо ў раёне Бараўлянаў, а таксама ў іншых рэгіёнах краіны.
0
0
0
0
0
0