pxhere.com

pxhere.com

Парламент на Тайвані прагаласаваў за легалізацыю шлюбаў паміж грамадзянамі аднаго полу. Пра гэта паведамляе газета The Independent.

Гэта першы раз, калі такое рашэнне прымаюць ва ўрадзе азіяцкай краіны. Паведамляецца, што ля будынка парламента яшчэ падчас абмеркавання закона сабраліся тысячы ЛГБТ-актывістаў.

«Сёння мы атрымалі шанец увайсці ў гісторыю і паказаць свету, што прагрэсіўныя каштоўнасці могуць ўкараніцца ў Азіі», — напісала ў сябе ў Twitter прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі Цай Інвэнь.

Кансерватыўна настроеныя групы заканадаўцаў прапаноўвалі дазволіць для аднаполых пар «грамадзянскія саюзы» або «сямейныя адносіны», але не шлюб. З трох варыянтаў, піша брытанская газета, быў у выніку выбраны найбольш «прагрэсіўны». Гомасэксуальным парам, аднак, не дазволілі усынаўляць дзяцей так жа лёгка, як традыцыйным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0