Эканамічны крызіс не шкадуе нікога, нават «набліжаных» да прэзідэнтаў кампаній: чыкагская тэкстыльная кампанія «Хартматрэкс», якая сярод іншага шые гарнітуры для абранага прэзідэнта, Барака Абамы, літаральна некалькі дзён пасля інаўгурацыі абвясціла сябе банкрутам. «Хартматрэкс» робіць працоўную вопратку, штодзённыя апранахі, а таксама мае даччыную кампанію «Харт Шафнэр Маркес», што шые (цяпер, пэўна, правільней сказаць, шыла) элітныя гарнітуры.

А вось вытворца мужчынскіх ботаў, якія не так даўно з нагі іракскага журналіста паляцелі ў мінулага прэзідэнта, Джорджа Буша, квітнее. Сціплы ўладальнік невялікай абутковай фабрыкі Рамазан Байдан са Стамбула нават не чакаў, што ягоная «мадэль №271» цаною 27 даляраў мецьме такую шалёную папулярнасць і заказы на яе пасыплюцца з усяго Блізкага Ўсходу. «Нехта згледзеў, што ў амерыканскага презідэнта падчас прэс‑канферэнцыі ў Іраку паляцеў туфель вытворчасці менавіта маёй фабрыкі. І цяпер людзям хочацца мець такі самы абутак. Пэўна, у якасці сувеніра», — сказаў усцешаны вытворца, які цяпер перайменаваў сваю 271‑ую мадэль у «Bye Bye Bush!» — »Да пабачэння, Буш!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?