БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ​​цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму, даручыў стварыць у Беларусі банк звестак валанцёрскага руху, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў працу валанцёраў падчас і напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў і той факт, што без іх дапамогі было б немагчыма стварыць цёплую, шчырую і добразычлівую атмасферу.

«Я даручыў ураду і Адміністрацыі прэзідэнта стварыць банк звестак валанцёрскага руху і выкарыстоўваць для развіцця краіны вашыя веды і талент. Мы не можам страціць 8 тыс. чалавек, якія два гады рыхтаваліся да гэтай падзеі. Якія навучыліся аказваць першую дапамогу і падтрымку, якія ведаюць шмат моў. Дзякуй вам велізарны!» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0