Павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у Беларусі будзе залежаць ад цэн на энерганосьбіты,
заявіў на прэс‑канферэнцыі 29 студзеня першы намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў.

«Пакуль гэтае пытанне не абмяркоўваецца. З 1 студзеня 2009 года тарыфы на паслугі ЖКГ павышаны, а што будзе далей — будзем зыходзіць з кошту на энерганосьбіты», — сказаў ён.

Першы намеснік міністра таксама пацвердзіў інфармацыю аб тым,

што Міжнародны валютны фонд адной з умоў выдзялення крэдыту Беларусі назваў скарачэнне перакрыжаванага судбсідавання пры аплаце паслуг ЖКГ. «Ёсць такі пункт.
І меры па скарачэнні субсідавання прымаюцца», — зазначыў ён.

Паводле яго слоў, цяпер насельніцтва пакрывае 29,8% кошту жыллёва‑камунальных паслуг. Плануецца, што ў 2009 годзе гэта доля ўзрасце да 32%. У той жа час чыноўнік зазначыў, што па павелічэнні долі пакрыцця насельніцтвам аплаты паслуг Беларусь адстае ад праграмы развіцця ЖКГ. Згодна з дакументам, у 2010 годзе насельніцтва павінна пакрываць 80% кошту жыллёва‑камунальных паслуг.

Наталля Кароткая, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0