19 ліпеня ў вёсцы Вялікі Лес Салігорскага раёна на вуліцы знайшлі цела 62-гадовага жыхара Лунінецкага раёна з прыкметамі гвалтоўнай смерці. У забойстве падазраюць 55-гадовага жыхара Лунінецкага раёна, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле следства, абодва мужчыны напярэдадні прыехалі ў вёску на свае дачы. Паміж суседзямі на вуліцы здарыўся канфлікт, падчас якога малодшы ўдзельнік нанёс смяротныя раненні нажом другому.
Пасля забойства мужчына сышоў у сваю хату і прычыніў сабе нажавыя раненні. Мужчыну шпіталізавалі і зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі, дзе выстаўлены пост аховы.
Завялі крымінальную справу аб забойстве (ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
0
0
0
0
0
0