Пральны парашок BiMax 3000 г — 7,98 рубля (зніжка 50%)
Пральныя машыны даўно сталі незаменным атрыбутам любога сучаснага дома: укінуў адзенне і займайся сваімі справамі, а «пралка» ўсё зробіць. Сучасныя мадэлі замяняюць нам і прас, і адпарвальнік.
У «Гіпа» на зніжках вялікія пакункі парашку BiMax: «100 плям» і для каляровых рэчаў каштуюць усяго 7,98 рубля. Тры кілаграмы — гэта прыкладна восем маленькіх упаковак. Набывайце і забывайце пра клопаты.
Чай чорны Lipton Yellow Label, 100 пакецікаў — 4,99 рубля (зніжка 50%)
Летам гарачыя напоі можа і не самыя актуальныя, але, здаецца, яшчэ не прыдумалі лепшага спосабу ўзбадзёрыцца раніцай, чым выпіць кубачак кавы ці гарбаты. А калі яшчэ і з’есці нешта салодкае, дык наогул прыгажосць.
Вялікі пачак гарбаты Lipton Yellow Label, які падорыць бясконцую асалоду, да 7 жніўня ў «Гіпа» патаннеў удвая — майце гэта на ўвазе, плануючы вялікія пакупкі.
Ікра ласасёвая зярністая, 140 г — 12,99 рубля (зніжка 48%)
Ікра ў большасці асацыюецца са святамі. У першую чаргу — з Новым годам, калі ніводзін стол не абыходзіцца без мандарынаў, аліўе і бутэрбродаў з ікрой.
Але навошта чакаць зімы? Зладзьце свята ўжо сёння!
Прадукт са свініны «Гродзенскі прысмак» с/в (у вакуумнай упакоўцы), 1 кг — 16,99 рубля (зніжка 37%)
Ці можна прайсці міма смакаты з такой прыгожай беларускай назвай?
У «Гіпа» па 7 жніўня «Гродзенскі прысмак» каштуе ўсяго 16,99 за кілаграм замест 26,99. Вы эканоміце адразу 10 рублёў.
Нектары і морс «Сочный», 1 л — 1,39 рубля (зніжка 37%)
У спякотнае надвор’е салодкія нектары — не найлепшы спосаб спатоліць смагу, чаго не скажаш пра журавінавы морс. Калі хочацца выпіць чагосьці салодкага і негазаванага, раім звярнуць на яго ўвагу.
Яблычна-вінаградны і мультыфруктовы нектары, а таксама журавінавы морс «Сочный» каштуюць у «Гіпа» ўсяго 1,39 рубля за літр. На 37% танней, чым звычайна.
Аліўкавы алей экстра вірджын «Очень!», 1 л — 16,73 рубля (зніжка 30%)
Летам, відаць, няма больш смачнай салаты, чым зробленай са свежай гародніны і зеляніны. Запраўляць іх беларусам больш звыкла смятанай, але тыя, хто сочаць за сваім здароўем і правільна харчуюцца, абіраюць натуральныя алеі.
Цэлы літр аліўкавага алею ўласнай гандлёвай маркі «Гіпа» па 7 жніўня каштуе на 30% менш, чым звычайна.
Кетчуп «Торчын», 400 г — 1,69 рубля (зніжка 29%)
Кетчуп — ідэальны соус для шашлыку і макароны. А кетчуп, выраблены з сакавітых украінскіх таматаў, будзе найлепшым дадаткам да страў.
Вялікую ўпакоўку цяпер можна набыць па добрай цане. У «Гіпа» па 7 жніўня 400-грамовы пачак кетчупаў «Лагодны» і «Для шашлыку» гандлёвай маркі «Торчын» каштуе ўсяго 1,69 рубля.
Мінеральная вада «Баржомі», 1,25 л — 2,89 рубля (зніжка 26%)
Яшчэ больш «Баржомі»! Славутая мінеральная вада, якую здабываюць у Грузіі ў даліне Баржомі, у крамах «Гіпа» цяпер на акцыі. Дзякуючы комплексу мінералаў вулканічнага паходжання, вада нармалізуе ўзровень рН, стварае аптымальныя ўмовы для абменных працэсаў і ачышчае арганізм.
Да 7 жніўня бутэлька «Баржомі» аб’ёмам 1,25 літра каштуе ўсяго 2,89 рубля.
Сок бярозавы з цукрам «Гарынь», 3 л — 3,19 рубля (зніжка 24%)
Калі вас цягне да нечага сапраўды беларускага, каб брала за душу і прабівала на настальгію, то трохлітровік бярозавіку — найлепшы выбар.
Мала таго, што гэта смачна, дык гэта яшчэ і экалагічна — прадаецца сок у шкле.
Сыр «Ракфорці» з блакітнай цвіллю, 1 кг — 24,99 рубля (зніжка 17%)
Каб паласавацца далікатэснымі сырамі, не трэба марнаваць шмат грошай. У Беларусі навучыліся рабіць высакародны сыр з цвіллю.
З Маладзечна «Ракфорці» трапляе ў крамы «Гіпа», дзе вы можаце набыць яго па прыемнай цане. Смачна есці!
Падсумоўваем:
Прадукт | Цана на акцыі, рублі | Папярэдняя цана, рублі | Зніжка, % |
Пральны парашок BiMax, 3000 г | 7,98 | 15,98 | 50% |
Чай чорны Lipton Yellow Label, 100 пакецікаў | 4,99 | 9,98 | 50% |
Ікра ласасёвая зярністая, 140 г | 12,99 | 25 | 48% |
Прадукт са свініны «Гродзенскі прысмак» с/в, 1 кг | 16,99 | 26,99 | 37% |
Нектары і морс «Сочный», 1 л | 1,39 | 2,20 | 37% |
Аліўкавы алей «Очень!», 1 л | 16,73 | 23,90 | 30% |
Кетчуп «Торчын», 400 г | 1,69 | 2,39 | 29% |
Мінеральная вада «Баржомі», 1,25 л | 2,89 | 3,89 | 26% |
Сок бярозавы «Гарынь», 3 л | 3,19 | 4,19 | 24% |
Сыр «Ракфорці», 1 кг | 24,99 | 29,98 | 17% |
Усе акцыйныя прапановы тут: