У горадзе Гатчына Ленінградскай вобласці хрышчэнне аднагадовага дзіцяці ў Марыенбургскай царкве скончылася скандалам. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» распавяла адна з парафіянак царквы.
Падчас абраду ігумен Фоцій груба паводзіўся з малым, у выніку чаго той атрымаў траўмы, піша РІА Навіны.
У знятым падчас абраду хрышчэння роліку бачна, што бацюшка акунае дзіця ў ваду з галавой, хоць яно ўжо занадта вялікае для купелі.
Маці напісала заяву на святара ў паліцыю і епархіяльнае ўпраўленне.
Япіскап паглядзеў відэа, пасля чаго забараніў ігумену Фоцію здзяйсняць таінствы.
Гэта адно з самых суровых дысцыплінарных пакаранняў у Праваслаўнай царкве, не лічачы пазбаўлення сану.
Рашэнне аб адхіленні ігумена ад святарства абумоўлена тым, што яго паводзіны падчас хрышчэння «не адпавядаюць вобразу святара».