12 жніўня на адной з заправак у Мінскім раёне падлетак спрабаваў скрасці скрыню для ахвяраванняў, паведамляе міліцыя.
Хлопец у кампаніі сяброў прыйшоў на АЗС па пакупкі. Але яго зацікавілі не тавары, а скрыня з грашыма каля дзвярэй.
Ён узяў скрыню і нават выйшаў на вуліцу, але гэта заўважыла аператарка запраўкі. Паводле яе слоў, хлопцы доўга аднекваліся і спрабавалі прыдумаць адгаворку, маўляў, проста паспрачаліся паміж сабой непрыкметна вынесці скрыню. Але пазней высветлілася: яны ўсё ж мелі намер скрасці.
На 16-гадовага падлетка завялі крымінальную справу за замах на ўчыненне крадзяжу. Яму пагражае пакаранне ад штрафу ці грамадскіх работ да 3 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0