Форвард Вышэйшага футбольнага дывізіёна ЗША (MLS) «Лос-Анджэлес Гэлаксі» Златан Ібрагімавіч апублікаваў незвычайнае фота ў твітары.

На ім самы вядомы на сёння швед у свеце паказаны ў вобразе героя культавага амерыканскага мультсерыяла «Сімпсаны».

Ібрагімавіч стаіць побач з Гамерам і Бартам. Усе трое ў форме «Лос-Анджэлеса».

Златан перайшоў у «Гэлаксі» ў сакавіку мінулага года. У гэтым годзе ён у 21 матчы забіў 20 галоў, прычым два апошнія матчы рабіў дубль.

Ібрагімавіч гуляў у свой час за «Мальмё», «Аякс», «Інтэр», «Ювентус», «Мілан», «Барселону», ПСЖ, «Манчэстэр Юнайтэд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0