«Дарадца па нацыянальнай бяспецы Джон Роберт Болтан наведае Мінск 29 жніўня. Амбасадар Болтан сустрэнецца з Прэзідэнтам Лукашэнкам і Міністрам замежных спраў Макеем, каб абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі і падкрэсліць падтрымку ЗША суверэнітэту і незалежнасці Беларусі», — напісала ў сваім твітары амбасада ЗША ў Мінску.

У сваю чаргу, Джон Болтан у сваім твітары напісаў: «Вельмі прадуктыўная пара дзён ва Украіне. Заўтра я скіруюся ў Малдову і Беларусь, дзе я сустрэнуся з лідарамі дзвюх гэтых дзяржаў, каб абмеркаваць пытанні рэгіянальнай бяспекі. Вельмі спадзяюся на ўмацаванне нашых дыпламатычных і гаспадарчых сувязяў».

Гэта першы за 25 гадоў візіт у Беларусь амерыканскага чыноўніка такога высокага ўзроўню. 

Чытайце таксама: «Прыезд Болтана азначае, што сітуацыя вакол «паглыбленай інтэграцыі» ацэньваецца амерыканцамі як сур'ёзная»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?