Фота Мінск-навіны
У Мінску цалкам адноўлены рух транспарту на ўчастку праспекта Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа, паведамілі БелТА ў ДАІ.
Аднаўленчыя работы па стане на 10.00 цалкам завершаны, рух арганізаваны ў звычайным рэжыме.
На ўчастку каля дома №47 на праспекце Незалежнасці цэлыя суткі вяліся аварыйныя дарожныя працы: тут з-за натуральнага зносу адбыўся прарыў вадаправода. На час работ быў абмежаваны і часткова перакрыты рух па праспекце.
0
0
0
0
0
0