Па стане на абед серады 4 студзеня ініцыятыўная група Алеся Мілінкевіча сабрала больш за 25 тысячаў подпісаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы Аляксандар Бухвостаў. Найлепшыя вынікі дае Гомельская вобласьць.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў паведаміў, што паводле ацэнак штаба сабрана 10 тыс. подпісаў: «Мы зьбярэм ня меней за 150 тыс., але ў асноўным агітуем за народнае галасаваньне» (пра гэтую ідэю — старонка 8). Ён зазначыў, што да выбараў З.Пазьняк ня вернецца ў Беларусь — «рэжым крымінальны, а Зянон нам патрэбны жывы».

Ініцыятыўная група Валера Фралова сабрала крыху меней за 5 тысячаў подпісаў. «Няма ў мяне вялікага аптымізму», — наракае прэтэндэнт. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Вайтовіча прарэктар зачыненага ЭГУ Валер Дунаеў паведаміў, што сабрана крыху больш за 5 тыс. подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0