У інтэрнэце з'явілася даступная для запампоўкі тэставая версія блакчэйн-сеткі TON, якую распрацоўвае каманда месенджара Telegram. На сайце test.ton.org выкладзены зыходны код сеткі, а таксама дакументацыя за подпісам Мікалая Дурава, брата заснавальніка месенджара Паўла Дурава і кіраўніка распрацоўшчыкаў, піша Lenta.ru.

Гэта стала першым доказам існавання праекта, але афіцыйна ніхто з каманды Telegram не каментаваў чуткі.

Зыходны код TON (Telegram Open Network) апублікаваны на рэсурсе Github. Апісанне ад Мікалая Дурава датавана 20 жніўня.

У дакументацыі расказана, як працуе блакчэйн-сістэма. З дапамогай кода і інструкцыі любы распрацоўнік можа ўсталяваць у сябе тэставую версію блакчэйна і ацаніць, як будуць стварацца смарт-кантракты ў TON.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0