Ва ўдавы першага прэзідэнта незалежнай Літвы Альгірдаса Бразаўскаса Крысціны Бразаўскене дыягнаставаны рак трэцяй стадыі. Гэта меланома, піша Delfi.
Калі журналіст патэлефанавала Бразаўскене, каб дамовіцца аб інтэрв'ю і спытала, як у яе справы, удава прэзідэнта ашаламіла яе нечаканай весткай — яна цяжка хворая і лечыцца ад цяжкага анкалагічнага захворвання.
«Цяпер я праходжу курс лячэння, мне не патрэбныя інтрыгі, мітусня. Мне паставілі дыягназ — рак трэцяй стадыі. Меланома. Яна ахапіла лімфатычныя вузлы, таму кансіліум дактароў прапаноўваў выдаліць іх, але я адмовілася», - сказала Бразаўскене.
Бразаўскене звярталася па дапамогу не толькі да літоўскіх, але і да амерыканскіх дактароў.
0
0
0
0
0
0