Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў, які адправіўся пешшу ў Маскву для «абраду выгнання Пуціна», накіраваны ў якуцкі рэспубліканскі псіханеўралагічны дыспансер, паведамляе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Габышаў быў затрыманы 19 верасня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці.

У бальніцы з ім правядуць «экспертныя мерапрыемствы». «У выпадку калі ў дадзенага пацыента будуць выяўлены паталогіі, мы гатовыя аказаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Пры неабходнасці могуць быць прыцягнутыя сацыяльныя службы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Аляксандр Габышаў — жыхар Якуцка, які называе сябе «шаманам-ваяром». У сакавіку 2019 года ён пачаў пешы паход у Маскву, каб правесці «абрад выгнання Пуціна». Па дарозе да Габышава далучаюцца прыхільнікі. Ён плануе дайсці да сталіцы ў 2021 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0