— Харчаванне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана з улікам натуральных норм і грашовых норм расходаў на харчаванне, якія вызначае ўрад, — падкрэсліла А. Ерахавец.

Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста, у мінулым годзе была прынята інструкцыя, якая рэгулюе пытанні цэнаўтварэння на школьнае харчаванне. Яна вызначае лімітавы ўзровень гандлёвых надбавак на прадукцыю, якая выкарыстоўваецца ў падрыхтоўцы дзіцячых страў. Гэта значыць нацэнка ў вучнёўскіх сталовых не павінна перавышаць планкі ў 20%. Для параўнання: у іншых аб'ектах грамадскага харчавання максімальная нацэнка на прадукцыю — 40%. Выключэнне складаюць толькі хлебабулачныя вырабы. Улічваючы працаёмкасць працэсу пры іх вырабе, гандлёвая надбаўка ў школьных сталовых можа быць да 60%.

Як адзначыла А. Ерахавец, пры складанні школьнага меню спецыялісты грунтуюцца на прынцыпах здаровага харчавання.

— У стравах выкарыстоўваюць дабаўкi з марской капусты, у мясныя вырабы замест хлеба дадаюць крупы. Акрамя таго, два дні запар стравы не паўтараюцца. У школьных буфетах і кафэ павінны быць сокі і нектары, у якіх фруктовая частка складае не менш за 50%, а таксама малочная і малочнакіслая прадукцыя. А вось кандытарскія вырабы прамысловай вытворчасці, такія як цукеркі і печыва, павінны быць абмежаваныя да двух найменняў. Піцы, смажанкі, сасіскі ў цесце — не часцей за два разы на тыдзень.

Акрамя таго, у буфетах арганізаваны куткі здаровага харчавання, дзе можна набыць прадукцыю, узбагачаную пекцінам, напрыклад зефір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0