Паўтарагадовая дзяўчынка ў аргентынскай вёсцы правалілася ў пяціметровую свідравіну і выжыла, перадае тэлеканал «МІР 24».

Як дзіця апынулася ў вузкай і глыбокай свідравіне з пітной вадой, пакуль невядома. Напярэдадні дзяўчынка выйшла з дома з сабакам і гуляла па вёсцы без нагляду.

Аперацыя па выратаванні доўжылася амаль тры гадзіны. Плач з-пад зямлі і брэх сабакі пачуў бацька дзяўчынкі і выклікаў ратавальнікаў. Але адразу дастаць дзіця не ўдалося, таму побач вырылі траншэю і зрабілі падкоп.

Калі дзяўчынку дасталі з пяціметровай глыбіні, выявілася, што малая не атрымала сур'ёзных траўмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0