У Італіі звольнілі галоўнага трэнера маладзёжнай каманды Грасета Тамаза Касаліні за абразу 16-гадовай актывісткі Грэты Тунберг.

Як паведамляе афіцыйны сайт клуба, які выступае ў адным з найніжэйшых дывізіёнаў, рашэнне звольніць трэнера было прынята пасля таго, як ён абразіў Грэту Тунберг, назваўшы яе распусніцай.

Клуб заявіў, што паводзіны Касаліні не адпавядаюць палітыцы Грасета, які ставіць маральныя каштоўнасці чалавека вышэй, чым прафесійныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0