У павеце Ілан у паўночна-заходняй частцы Тайваня адбылося абвальванне моста, у выніку чаго пацярпелі больш за 20 чалавек. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал UDN.

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 1 кастрычніка, у 09:30 па мясцовым часе. Па дадзеных патрульнай службы, мост абрынуўся, калі па ім праязджала аўтацыстэрна з бензінам, якая загарэлася пасля падзення на прыстань.

Пад мостам у момант здарэння знаходзіліся як мінімум тры рыбалоўныя судны. Прынамсі дзевяць чалавек з двух рыбацкіх лодак упалі за борт, выратавальныя брыгады праводзяць іх пошук, перадае CNA.

Па дадзеных экстраных службаў, дзесяць рыбакоў былі выратаваны, шасцёра з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Зараз у Ілане працуюць 214 ратавальнікаў, 32 машыны хуткай дапамогі і 11 катараў, піша TVBS.

Як паведамляе метэаралагічнае бюро, у 01:54 у Ілан таксама адбыўся землятрус магнітудай 3,8, аднак у паліцыі пакуль не пацвердзілі, што менавіта падземныя штуршкі прывялі да абвальвання аўтамабільнага моста.

Аўтамабільны мост у рыбалоўчым порту быў пабудаваны ў 1998 годзе і з'яўляецца першым у Азіі збудаваннем з дзвюма раздвоенымі аркамі. Даўжыня моста складае 140 м, шырыня - 15 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0