Бамбасховішча ў Мар'інай Горцы выставілі на электронныя таргі ў камітэце «Мінскгармаёмасць».

Плошча будынка — 32,1 кв м. Першапачатковая цана — 4 423 рублі 25 капеек.

Каб паўдзельнічаць у таргах і пазмагацца за бамбасховішча, неабходна зарэгістравацца на электроннай гандлёвай пляцоўцы РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі». Рэгістрацыя працягнецца да 7 кастрычніка ўключна. Таргі пачнуцца 10 кастрычніка а 11.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0