Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган адказаў на запіс Трампа аб тым, што пагадненне аб прыпыненні турэцкай аперацыі ў Сірыі дасць магчымасць захаваць «мільёны жыццяў».

«Пане прэзідэнт, — напісаў у адказ у Twitter Эрдаган, - Калі мы пераможам тэрарызм, які з'яўляецца галоўным ворагам чалавецтва, будзе выратавана яшчэ больш жыццяў. Я ўпэўнены, што гэтыя сумесныя намаганні будуць спрыяць міру і стабільнасці ў нашым рэгіёне».

Папярэдні ліст Трампа, у якім прэзідэнт ЗША, пагражаючы разбурыць эканоміку Турцыі, заклікаў турэцкага лідара «не быць дурнем» і спыніць аперацыю на паўночным усходзе Сірыі, Эрдаган проста выкінуў у сметніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0