У тэлеграм-канале Nexta з'явілася інфармацыя пра тое, што ў адным з лясоў Мінскага раёна супрацоўнікі аўтапарка №5 Мінска выкапалі дрэвы, каб пасадзіць іх у аўтапарку. У Мінпрыроды TUT.BY пацвердзілі: аўтапарк ці яго работнікі будуць прыцягнутыя да адказнасці.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 21 кастрычніка, у адным з лясоў побач з Заслаўем.

Выкапалі 282 сасны на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду. Гэтае правапарушэнне было здзейснена работнікамі аўтапарка №5 Мінска.

На месцы інцыдэнту былі два работнікі аўтапарка і кіроўца. Пазней для высвятлення сітуацыі ў лес прыбыў яшчэ і галоўны інжынер. На пытанне, навошта ім столькі соснаў, парушальнікі адказалі, што збіраліся азеляніць тэрыторыю свайго аўтапарка.

Па гэтым факце распачаты адміністрацыйны працэс, позва ў аўтапарк ужо накіравана.

У сераду, 23 кастрычніка, гэтую справу будзе разглядаць Мінская раённая інспекцыя. Пытанне пра тое, каго менавіта прыцягнуць да адказнасці — «фізічную асобу, службовую або юрыдычную» — пакуль што адкрытае. Гэта вырашыцца заўтра.

Для фізічных асоб за гэтае правапарушэнне прадугледжана адказнасць ад 5 да 50 базавых велічынь. Для юрыдычных — ад 50 да 300 базавых. Акрамя таго, парушальнікам прыйдзецца аплаціць штраф за шкоду прыродзе, а гэта паводле папярэдніх падлікаў 2876 рублёў 40 капеек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?