Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў абмеркаваць новы iPhone. Паведамленне ў сацыяльных сетках ён адрасаваў кіраўніку Apple Ціму Куку.
«Кнопка на iPhone была нашмат лепшай, чым свайп», — напісаў амерыканскі прэзідэнт.
Кнопка «Дадому» доўгі час была асаблівасцю дызайну iPhone. Змяніць традыцыю вырашылі пры стварэнні iPhone X, замяніўшы кнопку на рэжым свайп.
Apple прэзентавала першы смартфон без кнопкі «Дадому» ў верасні 2017 года, ім стаў iPhone X.
0
0
0
0
0
0