У Пінску 1-лістапада «замініравалі» чыгуначны вакзал — праводзілася экстраная эвакуацыя грамадзян, якія знаходзіліся ў будынку. Як высветлілася пазней, паведамленне было непраўдзівым. Таксама па падазрэнні ў «мінаванні» праваахоўнікі затрымалі 39-гадовая жанчыну, піша varjag.net.
На месца здарэння выязджалі следча-аператыўная група, супрацоўнікі міліцыі, МНС і сапёрна-піратэхнічная група. Праводзілася эвакуацыя пасажыраў, поўнае абследаванне будынка вакзала, а таксама і прылеглай да яго тэрыторыі. Падазроных прадметаў не выяўлена. Цяпер праваахоўнікі затрымалі жанчыну, 39-гадовая жыхарка Пінска.
0
0
0
0
0
0