Нацыянальны банк 15 лістапада выпускае ў абарачэнне сярэбраную памятную манету «Год Пацука» серыі «Кiтайскi каляндар». Яе намінал — 20 рублёў, проба сплаву 925, маса 33,63 г, дыяметр 38,61 мм.

Ва ўнутраным крузе у цэнтры — кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізму, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму — устаўка з фіяніту; па крузе — лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месяцовага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2020 (год Пацука).

На рэверсе: у цэнтры — выявы пазалочанага паўмесяца і кітайскага іерогліфа, які абазначае пацука, па крузе размешчаны выявы васьмі пацукоў, што трымаюць у лапах кавалачкі сыру, у асяроддзі зорак, па перыметры манеты — дэкаратыўныя элементы; унізе — надпіс: Год Пацука.

Манета адчаканена на Манетным двары Польшчы якасцю «пруф-лайк», тыражом 999 штук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?