Прэс-сакратар Белага дома Стэфані Грышэм папрасіла журналістаў і грамадскасць не спекуляваць на тэме здароўя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта яна напісала ў сваім твітары.

«Далейшыя спекуляцыі, якія выходзяць за рамкі маёй поўнай інфармацыі, безадказныя і небяспечныя для краіны», — напісала Грышэм, каментуючы звесткі пра здароўе амерыканскага лідара.

Яна дадала, што падчас абследавання Трамп праводзіў час з медработнікамі і сям'ёй вайскоўца. «Мабыць, некаторым рэпарцёрам дастаўляе больш задавальнення распаўсюджваць безадказныя чуткі», — заявіла прэс-сакратар.

17 лістапада Белы дом паведаміў, што прэзідэнт вырашыў скарыстацца выходнымі і правесці частковае планавае абследаванне свайго здароўя. Для гэтага ён прыбыў у ваенны шпіталь Walter Reed у штаце Мэрылэнд. Па словах Грышэм, медагляд неабходны перад «напружаным 2020 годам», калі адбудуцца новыя прэзідэнцкія выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0