24 лістапада ў 21-45 выратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні ў будынку вакзала станцыі «Брэст-Цэнтральны». Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, было выяўлена задымленне ў пакоі адпачынку на трэцім паверсе, паведамляе 112.by

Пакоі, размешчаныя на 2-3 паверхах будынка вакзала, абсталяваны адраснай пажарнай сістэмай з дымавымі аптычнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Спрацавала гукавое апавяшчэнне аб пажары. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй аб'екта і работнікамі міліцыі выратаваны мужчына, які з апёкамі быў шпіталізаваны. Таксама эвакуявана 6 чалавек.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны. У выніку агнём пашкоджаны матрац, пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены і столь у пакоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0