27 лістапада ў 08:55 выратавальнікам Чачэрскага падраздзялення МНС паступіла паведамленне, што на Сожы каля вёскі Гарадоўка тонуць два чалавекі. Да месца выкліку выехалі ратавальнікі і брыгада хуткай дапамогі.

Калі на месца прыбылі ратавальнікі, высветлілася, што на сярэдзіне ракі ў вадзе знаходзіліся двое мужчын. Глыбіня на Сожы ў гэтым месцы складае да 6 метраў. Жыхары вёскі Негаўка выйшлі на першы лёд на рыбу і праваліліся. Самастойна выбрацца не змаглі. Работнікі МНС з дапамогай выратавальнай дошкі даставілі пацярпелых на бераг і перадалі медыкам.

Мужчыны з пераахаладжэннем шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0