У міліцыю звярнулася прадавец крамы, якая паведаміла, што ў момант, калі яна знаходзілася ў гандлёвай зале, мужчына паспрабаваў выкрасці дзіцячы электраматацыкл, аднак, калі быў заўважаны прадаўцом, збег, інфармуе сталічная міліцыя.

Міліцыя вывучыла запісы з камер відэаназірання. Было ўстаноўлена, што ў дзень, калі мужчына спрабаваў скрасці матацыкл, яму ўжо ўдалося здзейсніць крадзеж дзвюх аналагічных цацак.

Да крадзяжу рэчаў аказаўся датычны непрацуючы 32-гадовы мінчук. Устаноўлена, што крадзеную маёмасць ён паспеў прадаць каля выхаду адной з станцый метро. Атрыманыя грошы патраціў на ўласныя патрэбы. Агульная сума шкоды склала 603 рублі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0