Слуцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце забойства 56-гадовага жыхара аграгарадка Мялешкі Слуцкага раёна, паведамляе sb.by.

Падазраванай па крымінальнай справе праходзіць 39-гадовая жанчына, якая пражывала з забітым у адным доме. Паміж сужыцелямі разгарэўся канфлікт на фоне непрыязных адносін. Скончыўся ён тым, што жанчына нанесла мужчыну нажавыя раненні. На момант затрымання ў яе зафіксавана 1,4 праміле алкаголю.

Праваахоўнікі канфіскавалі прыладу злачынства — нож, які ў дадзены момант даследуюць эксперты. Прававая ацэнка дзеянняў падазраванай будзе дадзена ўжо пасля правядзенне ўсіх следчых дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0